Журы сёння падвядзе вынікі Рэспубліканскага конкурсу прафмайстэрства World Skills Belarus - 2020

17 сентября 2020
Сёння - фінал спаборніцтваў у юных майстроў Рэспубліканскага конкурсу прафмайстэрства  World Skills Belarus. Журы падвядзе вынікі і вызначыць лепшых у сваёй сферы. Удзельнікаў нацыянальнага конкурсу прымае Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі Камень". Сюды з усіх рэгіёнаў з'ехаліся 325 канкурсантаў ва ўзросце да 21 года. Тут яны гатуюць стравы, майструюць мэблю, шыюць, робяць незвычайныя прычоскі і нават дэманструюць прафесіяналізм у рэстаранным сэрвісе.

За званне лепшага спаборнічаюць і школьнікі. Юныя майстры ідуць па асобнай праграме. У цэлым у праграме конкурсу спаборніцтвы па 47 прафесійных кампетэнцыях. Упершыню прадстаўленыя "Тэхналогіі праектавання будынкаў" і "Пачатковая адукацыя".