Зборная Беларусі па пляжным футболе выйграла ў Польшчы

10 сентября 2014

8:2 - разграмілі Польшчу. Зборная Беларусі па пляжным футболе з такім вынікам пачынае адбор на чэмпіянат свету. Нашы футбалісты ў адной групе згуляюць заўтра з эстонцамі і ў пятніцу з італьянцамі. На чэмпіянат свету выходзяць толькі пераможцы квартэтаў. Прамыя трансляцыі матчаў зборнай Беларусі глядзіце на тэлеканале Беларусь 5.