Жодзіна стаў цэнтрам святочных мерапрыемстваў у Мінскай вобласці

9 мая 2019

Цэнтрам урачыстых мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Перамогі ў Мінскай вобласці, сёння стаў Жодзіна. У горад машынабудаўнікоў з'ехаліся шматлікія дэлегацыі не толькі з усёй краіны, але і госці з пабрацімаў Жодзіна. Па традыцыі свята адкрыў мітынг - ускладанне кветак да манумента ў гонар маці-патрыёткі Анастасіі Купрыянавай - мясцовай жыхаркі і беларускай партызанкі, чые пяцёра сыноў загінулі на вайне. Масавым і па-свойму крэатыўным стаў парад з удзелам кадэтаў Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча, а таксама ваеннай тэхнікі. Да іх далучыліся калоны працоўных калектываў і моладзі.

Дададзім, што, як і ўсе рэгіёны краіны, жыхары Мінскай вобласці таксама прынялі ўдзел у акцыі "Беларусь памятае".