Жыхары больш актыўна кантактуюць з кіраўніцтвам праз сацыяльныя сеткі

28 ноября 2018

Выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах працягвае праводзіць Адміністрацыя Прэзідэнта. У праблемных сітуацыях жыхароў Стаўбцоўскага раёна сёння разбіралася начальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Вольга Шпілеўская. На месцы вырашылася пытанне паляпшэння якасці пітной вады ў аграгарадку Заямнае. Да канца года Стаўбцоўскі райвыканкам паведаміць жыхарам аб дакладных тэрмінах рамонту свідравІны. Таксама закранулі тэму зямельнай спрэчкі. Дакументы дадаткова разгледзяць юрысты. На прыёме было нямала і прапаноў. Напрыклад, паскорыць будаўніцтва ў Стоўбцах помніка Якубу Коласу. А таксама больш актыўна задзейнічаць кантакты жыхароў з кіраўніцтвам горада і раёна праз сацыяльныя сеткі. 

Вольга Шпілеўская, начальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі: Ужо прыклады таго, як сацыяльныя сеткі і акаўнты раённых органаў улады становяцца больш папулярнымі, чым раней. Яны набіраюць вялікую колькасць праглядаў і чытачоў. І людзі нават не прыходзяць на прыёмы, а пішуць электронныя звароты, карыстаючыся гэтым. Калі гаварыць пра Стаўбцкоўскі раён, то тут у параўнанні з 2017 годам ідзе зніжэнне колькасці звароту грамадзян на 30 %. Гэта гаворыць аб тым, што ўлада працуе".

Вырашэнне ўсіх пытанняў узята на кантроль. Выязныя прыёмы спецыялістаў Адміністрацыі Прэзідэнта працягнуцца. Запісацца на іх можна ў аддзелах па рабоце са зваротамі грамадзян выканкамаў.