23 студзеня ва Украіне дзень жалобы

22 января 2021

Дзень жалобы аб’яўлены ва Украіне на заўтра. Напярэдадні пажар у Харкаўскім доме састарэлых забраў жыцці 15 чалавек. 18 атрымалася выратаваць. Полымя знішчыла практычна ўвесь другі паверх будынка. У сувязі з трагедыяй прэзідэнт Беларусі выказаў спачуванні ўкраінскаму народу.

"З пачуццём вялікага смутку ў нашай краіне даведаліся аб значнай колькасці ахвяраў падчас пажару ў доме састарэлых у Харкаве. Ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста шлю шчырыя словы спагады і падтрымкі ўсяму ўкраінскаму народу, родным і блізкім загінуўшых, а таксама жадаю скарэйшага выздараўлення пацярпелым", - гаворыцца ў спачуванні.