Жыллё дзяржаўнага фонду без дзяржрэгістрацыі і тэхнічных пашпартоў зараз можна прыватызаваць

26 ноября 2014

Такую магчымасць дае 524 указ Прэзідэнта. Згодна з дакументам, арганізацыі, у распараджэнні якіх знаходзіцца жылое памяшканне, могуць перадаваць яго ва ўласнасць жыхарам пасродкам прыватызацыі. Прадугледжана і карэкціроўка ацэначнага кошту такіх квадратных метраў, разлічанага для прыватызацыі.


Вячаслаў Абрамаў, намеснік старшыні Дзяржкамітэта па маёмасці Беларусі: У тых выпадках, калі кошт кватэры вышэйшы на 30%, нават трэба гаварыць аб кошце квадратнага метра, які вышэйшы на 30% за кошт нейкага аналагічнага квадратнага метра ў аналагічным жылым памяшканні, якое ўжо было падлічана, то камісія па прыватызацыі мае права звярнуцца да ацэншчыка і ацэншчык выдасць заключэнне аб рыначным кошце такога памяшкання. Найменшае з атрыманых лічбаў будзе ўключана ў дагавор аб прыватызацыі.


Прыватызацыя жылля дзяржфонду завяршаецца 1 ліпеня 2016 года. Да гэтага часу трэба падаць дакументу на атрыманне дазволу для афармлення ўласнасці. На сёння яшчэ 360 тысяч квадратных метраў жылых памяшканняў не прыватызаваны, гэта прыкладна 8% ад усёй колькасці.