Ахвяраў вайны ўшанавалі ля комплексу "Яма" і помніка маршалу Жукаву ў Мінску

6 мая 2020
Ахвяраў вайны ўспаміналі сёння і на вуліцы Мельнікайтэ. Мемарыяльны комплекс "Яма" - знакавае месца на карце Мінска. Тут на другім годзе вайны былі расстраляныя і закапаныя каля 5 тысяч яўрэяў (дарослых і дзяцей) - вязняў гета. Вянок да падножжа памятнага знака ўсклаў кіраўнік і супрацоўнікі канцэрна "Белдзяржхарчпром".

Анатоль Бубен, старшыня канцэрна "Белдзяржхарчпром": "Менавіта тут, на гэтым месцы, было знішчана 5 тысяч насельніцтва з гета. Гэта ў вышэйшай ступені злачыннасць з боку фашысцкай Германіі. Гэта гісторыя не магла пакінуць нас абыякавымі, таму мы выбралі ў дзень 75-годдзя Вялікай Перамогі гэтае месца".

Кветкі сёння ўсклала і дэлегацыя на чале з віцэ-прэм'ерам Юрыем Назаравым. Цырымонія прайшла ля помніка маршалу Жукаву ў аднайменным скверы.