Жараб'ёўка дзіцячага конкурсу і ўверцюра да фестывалю - Віцебск гатовы да "Славянскага базару"

12 июля 2022

Віцебск сустракае гасцей і ўдзельнікаў XXXI "Славянскага базару". І хаця да афіцыйнага адкрыцця міжнароднага форуму яшчэ два дні, у абласным цэнтры ўжо адчуваецца атмасфера вялікага свята. У фестывальнай афішы каля сотні мерапрыемстваў: шоу на сцэне Летняга амфітэатра, выставы, творчыя сустрэчы ў філармоніі і канцэртнай зале "Віцебск", выступленні вулічных артыстаў. І, вядома, міжнародныя конкурсы. 

Першымі на сцэну выйдуць удзельнікі дзіцячага музычнага спаборніцтва. З фестывальнага Віцебска рэпартаж Марыны Раманоўскай (відэа).