Трохбаковае пагадненне паміж самымі актыўнымі аб'яднаннямі Мінскай вобласці падпісалі ў сталіцы

24 января 2017

Трохбаковае пагадненне паміж самымі актыўнымі аб'яднаннямі Мінскай вобласці - прафсаюзамі, ветэранамі і БРСМ - падпісалі сёння ў сталіцы. Прэзідыум аб'яднаў больш за 80 чалавек. Гэта прадстаўнікі ўсіх раёнаў цэнтральнага рэгіёна. Падчас пасяджэння таксама ўшаноўвалі актыўных ветэранаў і калектывы, якія ўдзельнічалі ў рэканструкцыі Кургана Славы. Да таго ж дзевяці перспектыўным маладым спартсменам з цэнтральнага рэгіёна ўручылі сертыфікаты на імянныя стыпендыі ад абласнога аб'яднання прафсаюзаў.

Пасля пасяджэння дэлегацыі з Мінскай вобласці наведалі Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці і мастацкія галерэі.