Майстар-класы знакамітых біятланістаў прайшлі ў Гомелі

9 августа 2019
У Гомелі працягваюцца мерапрыемствы, прымеркаваныя да адкрыцця новай лыжаролернай трасы. Майстар-класы правялі знакамітыя спартсмены. У ролі лектараў - Аляксандр Папоў, Алена Зубрылава, Вольга Назарава і Вольга Зайцава. Іх майстэрства пераймалі  каля 100 юных біятланістаў з усёй краіны. Легенды спорту падзяліліся парадамі, як спраўляцца з псіхалагічным напружаннем  на спаборніцтвах, распавялі аб сваім шляху да алімпу і дапамаглі настаўленнямі. Нагадаем, у найбліжэйшыя два дні маладыя спартсмены змогуць скарыстаць  атрыманыя веды на практыцы: на новай трасе пройдзе Кубак Беларускай федэрацыі біятлона.

Сустрэчу завяршыла ўручэнне сувеніраў: іх атрымалі самыя актыўныя ўдзельнікі майстар-класа. Пры гэтым ва ўсіх ахвотнікаў была магчымасць атрымаць аўтограф свайго куміра і зрабіць сумеснае фота.