Жоўтыя валуны дзеля бяспекi школьнiкаў

13 сентября 2017

Адмысловыя сімвалы бяспекі - ля 161-й сталічнай школы з'явіліся жоўтыя валуны. Яркія камяні размясцілі ўздоўж бардзюраў, каб маленькія вучні бяспечна маглі трапіць на заняткі, а аўтаўладальнікі не парушалі правілы паркоўкі і не заміналі агляду. Дабрачынную акцыю Дзяржаўтаінспекцыі Маскоўскага раёна падтрымалі жыхары дамоў па вуліцы Слабадской. Дарослыя разам з дзецьмі расфарбавалі валуны і ўпрыгожылі маленькімі рознакаляровымі далонямі.