Заўтра ў Мінску пройдзе ўрачыстая цырымонія ўскладання вянкоў ля абеліска Перамогі

1 июля 2013

Ва ўскладанні прыме ўдзел кіраўніцтва краіны, дыпкорпус, ветэраны і грамадскія арганізацыі. У гэты ж дзень адбудзецца адна з галоўных падзей цяперашніх святкаванняў - урачыстае адкрыццё плошчы Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь. А Дзень Незалежнасці - 3 ліпеня - пачнецца ваенным парадам і спартыўна-маладзёжным шэсцем.


Гала-канцэрт і акцыя Спяём гімн разам ля абеліска збяруць беларусаў у 8 вечара. На 23:00 запланаваныя трыццаць залпаў святочнага салюту. Завершацца ўсе святочныя мерапрыемствы а палове першай ночы. У сувязі з гэтым работа грамадскага транспарту ў Мінску прадоўжыцца да 2:30 раніцы.