Заўтра ў Мінску пройдзе чарговы суботнік

5 апреля 2019
Працягваецца  добраўпарадкаванне двароў і паркаў. Заўтра ў Мінску пройдзе чарговы суботнік. Камунальныя службы разам з жыхарамі прыбіраюць смецце і апалае лісце, фарбуюць абсталяванне на дзіцячых пляцоўках, азеляняюць двары і вулічныя зоны. А хутка мінчане змогуць далучыцца да праекта "Зялёны двор разам". На сайтах раённых адміністрацый анлайн можна будзе выбраць пэўную пароду дрэў  для высадкі ў сваім двары.