Урад Вялікабрытаніі падпісаў кантракт на $24 мільярды долараў з французскай кампаніяй Électricité de France на будаўніцтва АЭС. Яе ўзвядуць на паўднёвым захадзе Англіі. Раней паведамлялася, што прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй прыняла рашэнне перагледзець праект па будаўніцтве рэактараў, зацверджаны Дэвідам Кэмеранам, з мэтай скарачэння выкіду парніковых газаў. "Хінклі Поінт" забяспечыць выпрацоўку 7 працэнтаў неабходнай Вялікабрытаніі энергіі на працягу 60 гадоў. Раней Кітай заявіў аб сваім намеры інвеставаць 9 мільярдаў у ядзерную станцыю на тэрыторыі Вялікабрытаніі.
Вялікабрытанія і Францыя падпісалi кантракт на будаўніцтва АЭС
16 сентября 2016













