Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі возьме актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні парламенцкіх выбараў

29 июля 2019

Яны прызначаны на лістапад. Пра гэта сёння паведаміў старшыня арганізацыі Міхаіл Орда: у Мінску праходзіць 10-ы пленум савета ФПБ. Практыка ўдзелу федэрацыі ў выбарчых кампаніях  не новая. Сёлета прафсаюзы плануюць не толькі вылучаць прадстаўнікоў у выбаркамы ўсіх узроўняў, але таксама падтрымаюць кандыдатаў, чые прынцыпы адпавядаюць праграмам ФПБ. 

Міхаіл Орда,  старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі: "Мы будзем вылучаць ва ўсе выбарчыя камісіі нашых прадстаўнікоў і будзем прапаноўваць для працы ўсіх узроўняў, а таксама будзем браць удзел у назіраннях за выбарамі. Мы сёння тут зацікаўленыя ў тым, каб людзі, якія будуць абраныя, якія будуць сябе прапаноўваць для абрання дэпутатамі, былі людзі, як кажуць,  ад зямлі, былі прафесійныя, людзі, якія сёння ведаюць сітуацыю працоўных калектываў, якія чуюць людзей, разумеюць іх праблемы".

Чакаецца, што па выніках форуму партнёры падпішуць каля двух дзясяткаў пагадненняў.


Тэгі:

#Выборы 2019