Заўтра ў Мінску будзе абмежаваны рух транспарту і зменены аўтобусныя маршруты

8 мая 2013
У сувязі з шэсцем ветэранаў і ўскладаннем вянкоў да манумента Перамогі  заўтра, 9 Мая,  з васьмі раніцы да гадзіны дня абмяжуюць рух на наступных участках дарог: на праспекце Незалежнасці, вуліцы Леніна, Інтэрнацыянальнай, Купалы, Камуністычнай, Захарава і іншых. Таксама на гэты час зменяцца некаторыя аўтобусныя маршруты ў  Мінску.