Заўтра можна патэлефанаваць мясцовым уладам і вырашыць набалелыя пытанні

3 июня 2016

Заўтра з 9 раніцы да паўдня можна патэлефанаваць мясцовым уладам і вырашыць набалелыя пытанні. Самі прадстаўнікі Мінгарвыканкама і абласных выканкамаў гавораць, што такая форма працы эфектыўная: званкоў усё менш. Прамыя лініі таксама правядуць старшыні гарадскіх і раённых выканкамаў, іх намеснікі і кіраўнікі спраў. Выйдуць на сувязь і ў некаторых міністэрствах і ведамствах.