Завяршаецца рэканструкцыя першай чаргі Старога замка ў Гродне

30 марта 2021
У Гродне завяршаецца рэканструкцыя першай чаргі Старога замка. Будаўніча-мантажныя работы на паўднёвай сцяне і ў дзвюх вежах практычна завершаны. Набылі гістарычны выгляд і ўязныя вароты. У адноўленых галерэях і памяшканнях замка рыхтуюцца да абсталявання вітрын, подыумаў і мантажу мультымедыйных сістэм. Свае месцы занялі шматтонныя каменныя карнізы і абліцовачныя пліты, якія ў дакладнасці паўтараюць элементы ўбрання каралеўскіх пакояў XVI - XVIII  стагоддзяў. Супрацоўнікі музея, часткай якога і з'яўляецца Стары замак, актыўна вядуць работу па падборы экспанатаў асноўнай экспазіцыі.

Новая экспазіцыя прыме наведвальнікаў ужо ў пачатку чэрвеня. Паралельна будуць весціся работы па падрыхтоўцы праекта рэканструкцыі другой чаргі Старога замка. Яна ўключае ў сябе аднаўленне каралеўскага палаца.