Пасяджэнне Сінода Беларускай праваслаўнай царквы - гаварылі пра хрысціянскія каштоўнасці і міжканфесійны мір

14 марта 2024

Фундаментальная размова 14 сакавіка адбылася пад дахам Мінскага епархіяльнага ўпраўлення. Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у пасяджэнні Сінода Беларускай праваслаўнай царквы. Гэта вышэйшы орган кіравання БПЦ, на чале якога Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. На такія сходы заўсёды выносяць і там жа вырашаюць найбольш актуальныя пытанні, што датычацца хрысціянскага жыцця і яго ўплыву на жыццё свецкае. І ў новы час задача Беларускай праваслаўнай царквы - зрабіць усё, каб суверэнная Беларусь захоўвала духоўную апору як апору маналіту нацыі. Падрабязнасці ў сюжэце Ілоны Красуцкай (відэа).