Забараніць курэнне ў кафэ, барах і рэстаранах

2 мая 2016

Забараніць курэнне ў кафэ, барах і рэстаранах. Такія прапановы былі агучаныя на семінары па барацьбе з праблемай 21 стагоддзя. У нацыянальным прэс-цэнтры сабраліся прадстаўнікі міністэрстваў і грамадскіх арганізацый. Асобнай тэмай стала барацьба на заканадаўчым узроўні - зараз забаронена курыць на прыпынках, наступны крок - забарона на тытунь у кафэ.

Ганна Суша, старшыня Беларускага таварыства абароны спажыўцоў: "Курэнне - наогул утрапёнасць. Насамрэч, кожны чалавек павінен задумацца аб гэтым. І не толькі аб сабе, аб сваім здароўі, ну і аб будучых пакаленнях, сваіх дзецях".

Дзмітрый Янін, старшыня праўлення міжнароднай канфедэрацыі грамадстваў спажыўцоў: "Пяць гадоў працы ў пракураным бары - гэта хранічны бранхіт, эмфізема і вельмі сур'ёзныя захворванні. Таму трэба прымаць забарону на курэнне ва ўстановах грамадскага харчвання і гэта адпавядае ўсім найлепшым сусветным нормам".

Дарэчы, у наступным годзе цыгарэты будуць прадавацца ў пачках, на якіх 50% паверхні будуць займаць карцінкі з арганізмам курца.