Зала беларускай дыяспары адкрылася пры пасольстве Беларусі ў Маскве

18 октября 2015

Зала беларускай дыяспары адкрылася ў дзелавым і культурным комплексе пры пасольстве Беларусі ў Маскве.

Адна з галоўных задач комплексу - стварэнне ўмоў для ўмацавання сувязі нашых суайчыннікаў з радзімай і дапамога ў захаванні і развіцці сваёй нацыянальна-культурнай самабытнасці. На пляцоўцы залы дыяспары плануецца правядзенне курсаў па вывучэнні беларускай мовы і літаратуры, лекторыяў па гісторыі, навуцы і культуры Беларусі, а таксама арганізацыя працы бібліятэкі.

Таксама на базе залы дыяспары будзе створаны Цэнтр прававой інфармацыі, які дае доступ да дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў. Акрамя гэтага, з'явіцца і віртуальная чытальная зала з доступам да матэрыялаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.