Закрываецца рух па вуліцы Варанянскага

31 марта 2015

З першага красавіка да канца мая закрываецца рух па вуліцы Варанянскага на ўчастку ад вуліцы Чкалава да вуліцы Жукоўскага. Абмежаванні ўзнікнуць праз будаўніцтва станцыі "Кавальская Слабада" трэцяй лініі метро.

Таму аўтобусы пад нумарамі 10, 163, 93, 198Э крыху зменяць звыклы маршрут і будуць рухацца ў аб’езд закрытага ўчастка. Пасажыраў таксама папярэджваюць: аўтобусы 10 і 163 не змогуць абслугоўваць участак вуліцы Варанянскага ад Жукоўскага да Валадзько.