Заключны этап уступнай кампаніі ў творчыя ВНУ краіны

27 июля 2015

Сёння там, дзе рыхтуюць кадры для сферы культуры, прайшло залічэнне студэнтаў. Будучыя першакурснікі сустрэліся з рэктарам і педагогамі. Алена Борматава аб ператварэнні абітурыентаў у студэнтаў.

Яны яшчэ абітурыенты, нягледзячы на вытрыманыя іспыты і перамогу ў канкурэнтнай барацьбе. Толькі пасля творчай цырымоніі яны змогуць назваць сябе студэнтам. Канцэртная акадэмічная зала сабрала ўсіх будучых навучэнцаў. Імя кожнага аб’явяць са сцэны. У Акадэміі музыкі з 194 заяў на бюджэтную форму навучання паступілі 156 чалавек.

Сёлета нечакана ў Акадэміі музыкі высокі конкурс быў на духавыя інструменты. І традыцыйна ў лідарах яшчэ дзве спецыяльнасці – акадэмічныя спевы і харэаграфічнае мастацтва. Будучых балетмайстраў, харэографаў – ні ў якім разе не танцоўшчыкаў - тут набіраюць чацвёрты год запар. Раней набор праводзіўся не кожны год.

Акадэмічная школа на элітарныя спецыяльнасці традыцыйна не можа дазволіць сабе курс у некалькі дзясяткаў чалавек. Талент развіваецца індывідуальна, адзін на адзін – майстар і яго студэнт. Менавіта таму набор у творчыя ВНУ Беларусі не можа вымярацца тысячамі. Аднак гэта зусім не азначае адсутнасці канкурэнцыі падчас уступнай кампаніі.

Індывідуальныя заняткі і класічная, акадэмічная школа – тое, што прываблівае іншаземцаў. Паступаць на бюджэт могуць прадстаўнікі краін, з якімі ў Беларусі заключаны пагадненні. Так у Акадэміі музыкі будзе вучыцца скрыпач з Казахстана. У Акадэмію мастацтваў сёлета паступіў графік з Даніі і акцёр з Японіі.

Адносна новая спецыяльнасць – рэстаўрацыя. Яна мусіць стаць прыярытэтнай ў Акадэміі мастацтваў. Творчая сфера ўвогуле адрозніваецца штучнасцю. Часам на курсе вучыцца чалавек 6-7. Толькі ў Дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва ў адрозненне ад акадэмій набіраюць вялікія курсы.

520 чалавек на бюджэт – кантрольныя лічбы прыёму ў Дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва. Залічэнне студэнтаў тут таксама прайшло з удзелам рэктара.