Парк высокіх тэхналогій удзельнічае ў сусветнай акцыі "Гадзіна кода"

3 декабря 2018

Першым чынам, праект накіраваны на падтрымку адукацыі ў рэгіёнах. Новыя IT-лабараторыі адкрыюцца ў Докшыцкім, Смалявіцкім і Лёзненскім раёнах. Таксама Парк пераабсталяваў некаторыя камп'ютарныя класы на сяле і ў малых гарадах, каб усе школьнікі змаглі паспрабаваць сябе ў IT. Больш падрабязна - Вікторыя Антоненкава.

Новы камп'ютарны клас і цікавы факультатыў па асновах праграмавання. Зараз нават малодшыя вучні Бортнікаўскай сярэдняй школы могуць далучыцца да праграмы па вывучэнні самай папулярнай мовы праграмавання для дзяцей Scratch.

Ініцыятыва настаўніка біялогіі, а з нядаўняга часу і інфарматыкі, Анастасіі Гацко дазволіла не толькі абнавіць матэрыяльна-тэхнічную базу школы, але і дадаць у расклад цікавы занятак, дзе кожнае дзіця можа самастойна стварыць гульню або мультфільм.

Асновы Scratch Анастасія асвоіла за два тыдні і дыстанцыйна па праграме Парку высокіх тэхналогій і Міністэрства адукацыі "Праграмаванне - другая пісьменнасць". Дзяўчына выконвала тэарэтычныя і практычныя заданні, а ў якасці абароны стварыла гульню і стала лепшай на курсе. Партнёр праекта, адна з кампаній - рэзідэнтаў ПВТ, у якасці прыза прывезла ў Бортнікаўскую школу 6 новенькіх камп'ютараў. І зараз вучні з 5 найбліжэйшых вёсак могуць займацца ў адным з самых сучасных камп'ютарных класаў раёна. Дарэчы, далучыць да заняткаў плануюць і дашкалят.

 

На днях праект Парка высокіх тэхналогій "Праграмаванне - другая пісьменнасць" падрыхтаваў ужо восьмы выпуск спецыялістаў. Гэта каля тысячы настаўнікаў, а значыць, што вучняў у некалькі дзясяткаў разоў больш. Сёння мову Scratch вывучаюць каля 10 тысяч беларускіх школьнікаў. Арганізуюць экскурсіі, падчас якіх дзеці знаёмяцца з вядомымі праграмістамі, даведацца аб спецыяльнасцях будучыні. Сумесна з універсітэтамі ПВТ адкрвае IT-лабараторыі, зараз іх больш за 60, а ў кампаніях рэзідэнтах Парка дзейнічае каля 20 філіялаў кафедр устаноў адукацыі. Акцыя "Гадзіна кода" прадоўжыцца да канца тыдня. Удзел у ёй возьмуць каля паўтары тысяч навучальных устаноў краіны.