"Забег адважных" стартаваў у парку Перамогі Мінска

8 мая 2021

Да Вялікай Перамогі застаўся 1 дзень. Сёння да гэтай падзеі прымеркаваны адразу некалькі спартыўных мерапрыемстваў па ўсёй краіне. Тут кожны, хто выйшаў на старт, ужо пераможца. Выпрабаваць сябе на сілу духу і вынослівасць можна на "Забегу адважных", які стартаваў у парку Перамогі. Усяго было заяўлена каля двух з паловай тысяч чалавек. Спачатку на дыстанцыю выходзяць самыя юныя бегуны, а затым ужо дарослыя ўдзельнікі будуць вызначаць наймацнейшага.

На месцы падзей працуе Андрэй Казлоў (прамое ўключэнне).

76-й гадавіне Вялікай Перамогі, а таксама Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь прысвечана яшчэ адна маштабная лёгкаатлетычная акцыя "Усебеларускі забег". Яна праходзіць сёння пад дэвізам "Адна Беларусь! Адзін сцяг! Адна Перамога!". У кожным абласным або раённым цэнтры, у вялікіх і малых гарадах далучыцца мог кожны ахвочы! Стартаваў забег роўна ў 11:00.