Продаж білетаў на чэмпіянат свету па хакеі пачнецца 30 верасня

24 сентября 2013

Найперш пачнецца рэалізацыя сертыфікатаў на абанементы ўсіх турніраў сусветнага першынства. Продаж білетаў на гульні канкрэтнай каманды або асобны хакейны дзень пачнецца 16 кастрычніка. Квіток на адзінкавы матч можна будзе набыць у снежні. Кошт білета на лядовы паядынак складзе ад 6 да 400 еўра. Падчас хакейнага форуму ўезд і выезд з тэрыторыі Беларусі для уладальнікаў квіткоў будзе бязвізавым: дастаткова будзе пашпарта і білета на матч. Акрамя таго, прадугледжаны так званы праязны для замежных балельшчыкаў: наяўнасць білета гарантуе права бясплатна карыстацца ўсімі відамі грамадскага транспарту ў Мінску.