У Дзяржынску адкрылі новы тэрытарыяльны цэнтр сацабслугоўвання насельніцтва

2 сентября 2021

Правесці час не толькі з карысцю, але і з задавальненнем! Новы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адкрыўся напярэдадні ў Дзяржынску! Яго агульная плошча 2500 квадратных метраў. У новым будынку для наведвальнікаў, якіх больш за 19 тысяч, будуць працаваць 5 аддзяленняў. У калідорах і кабінетах прадугледжанае безбар'ернае асяроддзе: пандусы, поручні, тактыльная і гукавая сістэмы навігацыі.

Для самых актыўных наведвальнікаў ёсць спартыўная і трэнажорная залы, а таксама кабінеты рэлаксацыі.

Тут можна будзе не толькі паправіць здароўе, але і раскрыць творчы патэнцыял. У цэнтры дзейнічаюць студыі, клубы і майстэрні - усяго іх каля паўсотні.