За выступленнем Кіраўніка дзяржавы ў прамым эфіры сёння сачыла ўся краіна

29 апреля 2015

Для адных штогадовае Пасланне - арыенцір для далейшых перамог, для другіх - адказы на самыя вострыя пытанні. Надзённыя тэмы хвалююць і датычацца кожнага беларуса, таму і рэакцыя на Пасланне Прэзідэнта рушыла ўслед неадкладна. Сяргей Хамянтоўскі даведаўся, якія тэмы знайшлі найбольшы водгук.

Да іх нібы звярнуліся асабіста. За Пасланнем Кіраўніка дзяржавы, без перабольшання, сачыла ўся краіна: бізнесмены, урачы, педагогі і чыноўнікі. Кіраўнік дзяржавы адразу пазначае болевыя пункты. Эканоміка - гарант нашай бяспекі - зараз перажывае няпростыя часы. Трывогу Прэзідэнта падзяляюць супрацоўнікі тэлекамунікацыйнага лідара краіны - кампаніі "Белтэлекам".

Алег і Сабрыма Папчанкавы - перасяленцы з Данецкай вобласці ў Беларусі атрымалі надзею. Агракамбінат "Паўднёвы" дапамог з жыллём і працай, мясцовая ўлада з дакументамі і школай для дзяцей. Папчанкавы Пасланне глядзелі ад пачатку і да канца. Гавораць, дзве гадзіны сарок хвілін праляцелі неўзаметку. Таму што Прэзідэнт распавядаў пра тое, што хвалюе кожнага.

Новы дом у аграгарадку Астрамечава шматдзетная сям'я Пятровічаў пабудавала хутка. Дапамагла дзяржава. Пасланне Прэзідэнта слухалі ўважліва, тэзісы аб дэмаграфіі абмяркоўвалі адразу ж. Андрэй і Любоў лічаць, што ў доме павінна быць як мінімум трое дзяцей. Яны самі раслі ў шматдзетных сем'ях і іншай "мадэлі" не ўяўляюць.

Тых, хто як ніхто іншы ведае цану Вялікай Перамогі, у Пасланні Кіраўніка дзяржавы асабліва кранулі словы аб міры. Бо няма нічога даражэйшага. Выступленне Прэзідэнта на тэлеканале "Беларусь 1" ветэраны глядзелі ў анлайн. Сярэдні ўзрост жыхароў Рэспубліканскага інтэрната вайны і працы 90 гадоў. Але, нягледзячы на гады, да кожнай падзеі ў краіне цікавасць асаблівая.

Аб сваіх перспектывах сёння жадалі даведацца і маладыя спецыялісты. У Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Кіраўніка дзяржавы слухалі ўважліва. Наўрад ці так падрабязна распавядуць на лекцыях і факультатывах.

Пасланне Кіраўніка дзяржавы народу і парламенту стала найважнейшай падзеяй дня. Яго абмяркоўвалі на працы, вучобе і нават па дарозе дамоў. Водгукі будуць гучаць яшчэ доўга. Для адных штогадовае Пасланне Кіраўніка дзяржавы - арыенцір для далейшых поспехаў, для другіх - адказы на самыя вострыя пытанні.