Урачыстае мерапрыемства прайшло ў рамках акцыі "Мы - грамадзяне Беларусі!"

16 марта 2017

Лепшыя вучні і спартсмены-школьнікі Беларусі і сёння атрымлівалі свае першыя ў жыцці пашпарты. Галоўны дакумент - 16-ці выдатнікам

уручыў старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч. Урачыстае мерапрыемства прайшло ў рамках акцыі "Мы - грамадзяне Беларусі!". Пры гэтым, для шасці школьнікаў уручэнне стала асабліва сімвалічным, бо іх бацькі працуюць у ведамстве.

За гэты тыдзень свае першыя пашпарты атрымалі сотні юнакоў і дзяўчын па ўсёй краіне. Дакумент грамадзяніна атрымліваюць школьнікі, якім споўнілася 14 гадоў.