За суткі ў Беларусь прыехалі 80 грамадзян Украіны, у тым ліку 9 дзяцей

10 марта 2022
Звесткі ад Дзяржпагранкамітэта. За суткі ў нашу краіну з украінскай тэрыторыі прайшлі 144 чалавекі: 52 з беларускім пашпартам, 80 - грамадзяне Украіны, 12 - з іншых краін. Як адзначаюць пагранічнікі, украінцы сем'ямі працягваюць пакідаць свае дамы і прыбываць на беларускую мяжу. Толькі за ноч у раён населенага пункта Гдзень Гомельскай вобласці прыехалі 35 чалавек, сярод якіх 9 дзяцей, усе яны з Кіева.