За праязны білет - цукеркі і віншаванні ад Дзеда Мароза і Снягуркі

15 декабря 2016

Сёння  навагоднія персанажы віталі пасажыраў сталічнага трамвая пад нумарам 6. Навагодні экспрэс рухаўся па сваім звыклым маршруце - ад дыспетчарскай станцыі Серабранка да Зялёнага Лугу. Звонку трамвай ніяк не адрозніваўся ад іншых. А вось у салоне  панавала навагодняя атмасфера. На працягу ўсяго маршруту святочны састаў рухаўся пад музычнае суправаджэнне. Казачныя персанажы заахвочвалі пасажыраў чытаць вершы, спяваць і загадваць жаданні.

На працягу дзвюх гадзін навагодні экспрэс курсіраваў па горадзе. Свята "на рэйках" ладзяць у сталіцы восьмы год запар.