Старыцкая бальніца ў Капыльскім раёне стала лепшай па выніках рэспубліканскага агляду-конкурсу

30 марта 2021
Якасная і даступная медыцына на ўсіх узроўнях. ФАПы, амбулаторыі, участковыя бальніцы - менавіта на іх асноўная нагрузка па абслугоўванні пацыентаў Мінскай вобласці. Узровень аказання медыцынскіх паслуг там высокі. 

Гэта пацвярджае і статус, напрыклад, Старыцкай участковай бальніцы, што ў Капыльскім раёне. У сваёй намінацыі яна стала лепшай па выніках рэспубліканскага агляду-конкурсу. Пра якасную медыцыну крокавай даступнасці  Алена Вітко.


Старыцкая ўчастковая бальніца працуе па прынцыпе ўрача агульнай практыкі. Гэта значыць, тэрапеўт - хірург - лор - афтальмолаг - усё ў адным. Такі спецыяліст шырокага профілю асабліва запатрабаваны ў сельскай мясцовасці. Тут гэтую ролю выконвае Вераніка Тароцька. Пасля размеркавання яна працуе каля 5 гадоў.

Абслугоўваюць адразу 37 вёсак Капыльскага раёна. А гэта  больш за 2,5 тысячы чалавек

Прайсці лячэнне можна ў стацыянары, пры неабходнасці  арганізуюць і выязны прыём.
Падбадзёрыць пацыента, аблегчыць сімптомы прастуды і палепшыць імунітэт дапамагае не толькі прафесіяналізм медыкаў. На якасць паслуг ўплывае тэхнічнае абсталяванне.

Гэта кабінет функцыянальнай дыягностыкі. Апарат ЭКГ задзейнічаны кожны дзень. А побач спірограф, яго атрымалі ў мінулым годзе. Новае абсталяванне дазваляе праверыць функцыі дыхальнай сістэмы. Захворванні лёгкіх можна выявіць на ранніх стадыях. Заключэнне  праз 5 хвілін.

Сярод навінак таксама  абсталяванне для фізіятэрапіі

Усё неабходнае ёсць і ў стаматалагічным кабінеце. У сельскай структуры аховы здароўя Капыльскага раёна - 20 ФАПаў і 7 амбулаторый і ўчастковых бальніц. Старыцкую па выніках сёлетняга конкурсу-агляду прызналі лепшай у Беларусі.