За аматарамі рыбалкі на лёдзе сочыць Асвод

18 декабря 2020

Каб своечасова зрэагаваць і выратаваць жыццё ў экстраннай сітуацыі, супрацоўнікі Асвод праводзяць вучэнні. Напрыклад, зараз працягваецца зімовае патруляванне на вадаёмах Мінска. Ратавальнікі штодня робяць пешыя абходы акваторый і размаўляюць з рыбакамі: раяць не грэбаваць сродкамі бяспекі (гэта выратавальная камізэлька і вяроўка). Відавочцам здарэння трэба тэрмінова патэлефанаваць у службу выратавання і паспрабаваць дапамагчы таму, хто тоне.

Мінімальная таўшчыня ледзянога покрыва - 7 сантыметраў. Але аматарам прагулак па замерзлай вадзе рэкамендуюць прыглядацца не толькі да шчыльнасці, але і да колеру лёду. Калі бачныя неаднастайныя белыя і шараватыя плямы, лепш пашукаць іншае месца для спуску.