А. Ісачанка: Прамыя лініі - эфектыўны спосаб камунікацыі грамадзян і ўлады

2 ноября 2021
Прамыя тэлефонныя лініі - эфектыўны спосаб камунікацыі грамадзян і ўлады. Такім меркаваннем сёння падзяліўся  намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка падчас прыёму званкоў. Віцэ-спікер падкрэсліў, што дыялог з людзьмі і рашэнне іх праблем - першачарговая задача для ўсіх дзяржслужачых. А прамыя лініі зарэкамендавалі сябе як зручны і хуткі спосаб звароту. Людзі могуць дазваніцца з любых рэгіёнаў. Сёння пытанні паступалі розныя па маштабе і па тэматыцы: ад асабістых праблем, ЖКГ, зямельных пытанняў да прапаноў па ўнясенні змен у заканадаўства.