Адзін з лепшых джазавых музыкантаў сучаснасці - з канцэртам у Мінску

8 февраля 2018

Яшчэ 13-гадовым юнаком Адам Балдых пачаў захапляцца джазам. Выпускнік Польскай акадэміі ў Катавіцы і прэстыжнага амерыканскага Берклі каледжа. У 16 яго сталі называць вундэркіндам. Сёння скрыпач гастралюе са славутымі польскімі і замежнымі музыкантамі па свеце.

Адам Балдых узнагароджаны Залатым крыжам заслугі прэзідэнта Польшчы. А ў МІнску выступіў на сцэне філармоніі з квінтэтам выдатных прадстаўнікоў польскай джазавай сцэны.