Юрый Царлюкевіч у праекце "Актуальнае інтэрв'ю"

13 июля 2016

Тэма, якая найбольш абмяркоўваецца ў Еўропе, - выхад Брытаніі з ЕС. Ці прывядуць вынікі Brexit да крызісу ў Еўропе і як гэта паўплывае на эканоміку Беларусі? Чаму не ўсе падтрымліваюць айчыннага вытворцу? І ці стане дэнамінацыя прычынай інфляцыі ў краіне? Ён ведае пра эканоміку і фінансы ўсё. Яго запрашаюць весці семінары найбуйнейшыя ўніверсітэты свету, а беларускі ўрад звяртаецца да яго па кансультацыі. Раней выпускнік БДУ, а зараз прафесар фінансаў універсітэта Арызоны, Юрый Царлюкевіч у праекце "Актуальнае інтэрв'ю". Глядзіце сёння ўвечары адразу пасля "Панарамы".