Міжнародная спецыялізаваная выстава "Белагра" працягвае прымаць гасцей

6 июня 2018

У праграме 5 семінараў на розныя тэмы - ад абароны беларускіх брэндаў, якія ідуць на эскпарт, да будучыні сельскай гаспадаркі з прымяненнем GPS-тэхналогій. Сёлета ўдзел у выставе прынялі больш як 500 кампаній з 28 краін. Так, Чэшская Рэспубліка пасля леташняга дэбюту вярнулася на "Белагра" на чале з міністрам сельскай гаспадаркі краіны.

Йіржы Мілек, Міністр сельскай гаспадаркі Чэхіі: "Мы прысутнічаем на гэтай выставе, таму што ў нашай краіне ёсць шэраг кампаній, якім гэта пляцоўка аказалася вельмі карысная. Нам ёсць, што прапанаваць, і гэта могуць убачыць адразу некалькі дзясяткаў краін. Гэта дазваляе не толькі заключаць новыя кантракты, але і абменьвацца тэхналогіямі".

Выстава прадоўжыцца да 10 чэрвеня.