Юбілейныя медалі ў гонар 70-годдзя Перамогі атрымалі яшчэ 5 ветэранаў

18 февраля 2015

Юбілейныя медалі ў гонар 70-годдзя Перамогі сёння атрымалі яшчэ 5 ветэранаў Цэнтральнага раёна сталіцы. Словы падзякі прагучалі ад прадстаўнікоў адміністрацыі і грамадскіх аб’яднанняў. Звычайна ў раёнах для ветэранаў арганізоўваюць святочныя мерапрыемствы, аднак некаторых, у сувязі са сталым узростам і станам здароўя, наведваюць дома.

Памятная акцыя прадоўжыцца да канца красавіка. Медалі і падарункі атрымаюць амаль 5 тысяч ветэранаў, удзельнікі вайны, вязні канцлагераў і гета.