Шэсць арабскіх краін і Мальдывы аб’явілі аб разрыве дыпадносін з Катарам

5 июня 2017

Саудаўская Аравія, Егіпет, Бахрэйн, ААЭ, Емен, Лівія вінавацяць блізкаўсходнюю дзяржаву ў спробе ўмяшацца ў іх унутраныя справы і ў падтрымцы тэрарызму. Спыняецца авія- і паромная сувязь. У Досе лічаць, што рашэнне не мае законных падстаў і з'яўляецца парушэннем суверэнітэту краіны: як гаворыцца ў заяве катарскага МЗС, гэтыя меры засноўваюцца на здагадках, а не на фактах. На падзеі неадкладна адрэагаваў рынак: цэны на чорнае золата ідуць уверх. На думку палітолагаў, Катар пачаў праводзіць занадта незалежную палітыку, прэтэндуючы на лідарства ў рэгіёне. Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан заклікаў краіны Персідскага заліва сесці за стол перамоў, каб пераадолець рознагалоссі.