Японскі фатограф Кавада Хідэфумі працягвае знаёміцца са славутасцямі нашай краіны

20 июня 2013

Журналіст пабываў у легендарнай цытадэлі, наведаў Музей абароны Брэсцкай крэпасці і сфатаграфаваў фрагменты старажытнага горада Бярэсце. Як прызнаўся аўтар даведніка аб Беларусі, яго цікавяць прырода, экспазіцыі музеяў і атмасфера гісторыі горада.

Кавада Хідэфумі, рэдактар японскага каталога Падарожжа па свеце: Яшчэ ў самалёце я ўбачыў, што ваша краіна вельмі зялёная. І мае ўражанні дагэтуль застаюцца нязменныя. Я захапляюся гісторыяй. Ведаю трохі пра Брэст. Тут быў падпісаны Брэст-Літоўскі мірны дагавор. Я захоплены, што сёння стаю на гэтай святой зямлі.


Таксама фатограф зрабіў шмат эксклюзіўных здымкаў у Нацыянальным парку Белавежская пушча.