У Магілёве журботную дату адзначылі на легендарным Буйніцкім полі

22 июня 2013
А 4 гадзіне раніцы ў мемарыяльным комплексе патрыятычная акцыя Звон смутку сабрала ветэранаў, актывістаў БРСМ і піянерскіх арганізацый. І хаця пра вайну яны ведаюць толькі з кніг і кінафільмаў, упэўненыя, што подзвіг нашых салдат застанецца ў памяці навечна.

Сімвалічны круг над Буйніцкім полем зрабілі паменшаныя мадэлі самалётаў ваенных гадоў з імёнамі 136-ці герояў - выхадцаў Магілёўскай вобласці. Прайшла літургія, вянкі ў памяць аб загінуўшых спусцілі на ваду Возера слёз.