XI Расійска-беларускі моладзевы форум праходзіць у Калінінградзе

20 июля 2023

Згуртаваць студэнтаў у захаванні гістарычнай памяці і рэалізаваць моладзевыя ініцыятывы Саюзнай дзяржавы - на гэта накіраваны XI Расійска-беларускі моладзевы форум у Калінінградзе. Беларусь прадстаўляюць 25 чалавек. Усяго ж дэлегатаў форуму вочна і анлайн больш за 250 чалавек - прадстаўнікі рэспубліканскіх і федэральных, рэгіянальных моладзевых арганізацый, лідары рухаў, прадстаўнікі дзяржструктур і ўстаноў краін Саюзнай дзяржавы.

На працягу чатырох дзён удзельнікі будуць дзяліцца вопытам, пагавораць аб сучасных выкліках і супрацьстаянні ім.