Як Мінск адзначыў 955 гадоў?

11 сентября 2022
Мінск адзначыў дзень нараджэння. Нашай сталіцы споўнілася 955! Такую значную дату беларуская сталіца сустрэла не проста з размахам: ключавы канцэпт - у разнастайнасці. Спартыўныя і музычныя open air, фестываль гістарычнай рэканструкцыі і моладзевыя праекты, мастацкія выставы, прэзентацыі народнай творчасці. Святочныя пляцоўкі разгарнуліся ва ўсіх раёнах, асноўныя, вядома, у цэнтры. 

Атмасферныя выхадныя аб'ядналі не толькі мінчан. З віншавальным візітам прыязджалі беларусы з рэгіёнаў і замежныя госці. Палітра эмоцый і самыя яркія кадры ў Алены Вітко (відэа).