Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Сямён Тайноўскі атрымаў віншаванні и словы падзякі напярэдадні Дня Перамогі

3 мая 2024

Віншаванні напярэдадні Дня Перамогі і словы падзякі за мірнае неба! Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ўжо зараз наведвае моладзь, кіраўніцтва раёнаў і горада.

Так, напярэдадні 9 Мая гасцей сустракаў Сямён Тайноўскі, яму 92 гады. Сямён Яфрэмавіч прайшоў усю вайну. Падчас акупацыі быў вязнем Мінскага гета, адкуль цудам выратаваўся. Пасля  трапіў у партызанскі атрад у Баранавіцкім раёне, а Дзень Перамогі сустрэў у сталіцы. Пасля вайны амаль усё жыццё працаваў будаўніком. Выхаваў двух сыноў. Прыемнымі ўспамінамі стане і гэтая "цёплая сустрэча": ветэрану ўручылі кветкі і падарункі.

Зараз у Мінску пражываюць 370 ветэранаў. Напярэдадні Вялікага мая ўсе яны, а таксама ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны і людзі, якія пацярпелі ад яе наступстваў, атрымліваюць матэрыяльную дапамогу. Напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі сумы павялічылі амаль удвая. Выплачваюць ад адной да чатырох тысяч рублёў.