Людзі, якія паправіліся пасля COVID-19, здалі плазму крыві ў Віцебску

20 мая 2020
Трэцяя група донараў, а гэта 12 чалавек, здала плазму на Віцебскай абласной станцыі пералівання крыві. Перад працэдурай кожны прайшоў дбайны агляд у паліклініцы. Першы забор крыві ў абласным цэнтры выканалі 21 красавіка. Тады гатоўнасць падзяліцца каштоўным кампанентам крыві выказалі трое пацыентаў. 5 мая - яшчэ пяцёра.

Забор крыві вядзе і спецыялізаваная станцыя ў Оршы. Туды прыехалі тры донары, якія перамаглі каранавірусную інфекцыю. Адна порцыя плазмы дзеліцца на тры часткі. Такім чынам донар можа дапамагчы адразу тром хворым.