Вывесці адукацыю краіны на новы ўзровень

11 февраля 2014
Сёлета сур'ёзных змен у правілах прыёму абітурыентаў у вышэйшыя і сярэдне-спецыяльныя навучальныя ўстановы Беларусі чакаць не варта. Пра гэта сёння заявіў Міністр адукацыі Сяргей Маскевіч. На калегіі ведамства падвялі вынікі працы за мінулы год і абмеркавалі перспектывы. Галоўная задача ведамства - вывесці адукацыю краіны на новы ўзровень. У першую чаргу, праз мадэрнізацыю сістэмы навучання.

Сярод перспектыўных кірункаў - развіццё дыстанцыйнага навучання. Гэты метад ужо паспяхова працуе на базе ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, дзе дыстанцыйна вучацца студэнты з Чыкага.