У Францыі затрымалі трох ісламістаў, якія планавалі тэракты на Новы год

29 декабря 2016

Арышты адбыліся ў Кюно і Тулузе. Мужчыны рыхтавалі напад на аддзяленне паліцыі. Нагадаем, у Францыі пасля тэрактаў 2015 дзейнічае надзвычайнае становішча. У перыяд калядных і навагодніх свят паліцыя праводзіць прэвентыўныя затрыманні. Пры гэтым афіцэры ва ўмовах асаблівага рэжыму - службы бяспекі могуць праводзіць вобыскі і арышты без пастаноў суду.