Выстава СМІ ў Беларусі абновіць свой фармат

4 мая 2018

З ініцыятывай укараніць у звыклы фармат экспазыцыі адкрытую пляцоўку для дыскусій журналістаў выступілі кіраўнікі вядучых СМІ. Сёння - другі дзень працы форуму ў "Белэкспа". І ўпершыню арганізатары прысвяцілі яго тэме рэгіянальнай журналістыкі і праектам на тэму малой радзімы.

Усяго на выставе прадстаўленыя 50 экспанентаў і 400 сродкаў масавай інфармацыі. Свой стэнд і ў Белтэлерадыёкампаніі. Сёння прэзентацыі сваіх праектаў там правялі тэлеканалы медыяхолдынга - культурны "Беларусь 3" і спартыўны "Беларусь 5". А лепшых юных музыкантаў - пераможцаў творчага конкурсу "Маладыя таленты Беларусі" - адзначыла кіраўніцтва Першага канала Беларускага радыё. Што датычыцца планаў на заўтра. Субота - дзень закрыцця. Праца выставы будзе таксама прысвечаная дзецям і моладзі, у тым ліку - студэнцкай журналістыцы.