Выключыць святло - захаваць планету!

18 марта 2016

Заўтра на гадзіну ў сталіцы пагаснуць галоўныя праспекты - Незалежнасці і Пераможцаў. Такім чынам Мінск падтрымае Сусветную экалагічную акцыю "Гадзіна Зямлі". Далучацца і некаторыя кафэ Мінска, у якіх святло будзе прыглушана альбо поўнасцю выключана. Акрамя таго, усіх неабыякавах да праблем навакольнага асяроддзя і экалогіі ў суботу запрашаюць на навуковыя лекцыі і дыскусіі. Кульмінацыяй мерапрыемстваў стане канцэрт беларускага рок-гурта.

"Гадзіна Зямлі" - гэта самая масавая экалагічная акцыя на планеце. Штогод у ёй прымаюць удзел больш за два мільярды чалавек ва ўсім свеце, больш за 170 краін і каля 7 тысяч гарадоў. Да сусветнага энергамарафону Беларусь далучыцца ўжо восьмы раз.