Выхадныя па-за эфірам

27 июня 2015

Выхадныя па-за эфірам - сёння шматлікія работнікі Белтэлерадыёкампаніі сабраліся ў нефармальнай абстаноўцы. Гэта ўжо традыцыя - 8-ы год запар супрацоўнікі холдынга ў адны з летніх выхадных выязджаюць на прыроду. Своеасаблівы тымбілдынг, але зусім не для адпачынку. Пакуль варыцца юха і смажыцца шашлык, 9 каманд, уключаючы ўсе абласныя філіялы кампаніі, змагаюцца за перамогу ў спартыўных спаборніцтвах. Прычым, да заданняў тэлевізійшчыкі паставіліся са звычнай адказнасцю. За сваімі калегамі па-за эфірам атрымалася панаглядаць і Вераніцы Рымашэўскай (відэа).